103241060 





Бард Топ
Фестивально-концертный портал

Вайханская Галина

Инфо Фото Тексты и Аудио Дискография Библиография Обратно

[бел] На другом конце земли


На тым краю зямлі
і ўночы сонца свеціць,
і воблакі плывуць,
нібыта караблі.
А ўдзень гарыць-гарыць
між зорак срэбны месяц
на тым краю зямлі,
на тым краю зямлі.

На тым краю зямлі
вясёлкавыя коні
лятаюць за дажджом
на крылах. А калі
за бураю памчаць –
няма хутчэй пагоні
на тым краю зямлі,
на тым краю зямлі.

На тым краю зямлі
спагаду і сумленне
калыша лістапад
на залатой раллі,
і Богу не чуваць
адчайнага малення
на тым краю зямлі,
на тым краю зямлі.

На тым краю зямлі
няма ні слёз, ні гора.
Там залаты палац
да неба узвялі.
I п’ецца, як віно,
вада-вадзіца з мора
на тым краю зямлі,
на тым краю зямлі.

На тым краю зямлі
не тое, што на гэтым,
тутэйшыя датуль
законы не дайшлі –
жывуць, як каралі,
аблудныя паэты
на тым краю зямлі,
на тым краю зямлі.

На тым краю зямлі
спакуслівага многа,
ды сцежкі нам туды
хмызамі зараслі.
...А можа і няма
нікога і нічога
на тым краю зямлі,
на тым краю зямлі.

Автор музыки:Вайханский Борис
Исполнитель:Вайханский Борис, Вайханская Галина